Выставачны праект “Брэстчына этнаграфічная. Пружанска-Камянецкі край” пачаў дзейнічаць у Мастацкім музеі

131

"Рабіць чалавека драўлянага нашмат складаней, чым жывога", – прызнаўся народны майстар з вёскі Стойлы Пружанскага раёна, аўтар "драўлянага народа" Мікалай Тарасюк падчас адкрыцця выставачнага праекта ў Мастацкім музеі "Брэстчына этнаграфічная. Пружанска-Камянецкі край". Прызнаўся з экрана. На вялікі жаль, энцыклапедыст беларускага сялянскага жыцця пайшоў ад нас у 2015 годзе. Пакінуўшы нам мудрасць пакаленняў і свае непаўторныя вырабы.

Выставачны праект утварыўся з таго, што ў фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея назбіралася шмат самабытных прадметаў этнаграфіі, і першым было вырашана прадставіць майстроў Пружанска-Камянецкага краю. Тое, што стварае яго гісторыю. Падрабязнее