Дзень беларускага пісьменства: як рабяты Ганцавіцкага цэнтра творчасці ў Капыль з’ездзілі

Традыцыйна штогод у першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята з’яўляецца нацыянальным і захоўвае духоўную спадчыну нашага народа, вучыць паважаць родную мову, культуру, традыцыі.
У гэтым годзе галоўная ўрачыстасць праходзіла ў горадзе Капыль Мінскай вобласці.
Удзельнікам аб’яднанняў «Верасок» і «Юны рэпарцёр» Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці пашчасціла пабываць на гэтым важным мерапрыемстве. Шмат цікавага і пазнавальнага давялося ўбачыць нашым рабятам: урачыстае адкрыццё свята і Алеі пісьменнікаў Копыльшчыны, узнагароджанне лепшых літаратараў, пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка». Дарэчы, Алея была прадстаўлена ў выглядзе 17 па-мастацку аформленых літар, з якіх пачынаецца прозвішча знакамітых людзей Копыльшчыны і пісьменнікаў-землякоў.
У рамках Дня пісьменства прайшоў фестываль кнігі і прэзентацыя беларускіх выдавецтваў.
А колькі цікавых выстаў, гульняў, конкурсаў з выкарыстаннем новых сучасных падыходаў падрыхтавалі арганізатары свята! У некаторых з іх прынялі ўдзел і нашы дзеці.
Рабяты атрымалі магчымасць ужывую ўбачыць такое важнае мерапрыемства.
Валянціна Мурашка, кіраўнік літаб’яднання «Верасок».
Источник: gants.by